У праслухоўванні возьмуць удзел восемдзесят пяць піяністаў з 20 краін, у тым ліку 13 палякаў. Найбольш прадстаўлены Кітай, Японія і Польшча. Імя пераможцы будзе абвешчана ў ноч з 20 на 21 кастрычніка.
Конкурс імя Шапэна быў ініцыяваны польскім піяністам, настаўнікам і кампазітарам Ежы Жураўлёвым. Ён праводзіцца кожныя пяць гадоў і сёння з'яўляецца адным з найстарэйшых музычных мерапрыемстваў у свеце, якое карыстаецца вялікім прэстыжам і вядомасцю. Гэта таксама адзін з нямногіх манаграфічных конкурсаў піяністаў, прысвечаных музыцы аднаго кампазітара. Перамога ў ім або атрыманне аднаго з першых прызоў адкрывае музыканту шлях да міжнароднай карʼеры.
Першы конкурс імя Шапэна адбыўся ў 1927 годзе ў Варшаўскай філармоніі. У конкурсе прынялі ўдзел дваццаць шэсць піяністаў з васьмі краін, пераможцам стаў расіянін Лех Аборын. Апошні, 18-ы, конкурс адбыўся ў 2021 годзе. У ім прынялі ўдзел восемдзесят сем піяністаў з 18 краін. Пераможцам стаў Брус Сяоюй Лю з Канады.
Палякі раней чатыры разы перамагалі ў конкурсе: Галіна Чэрны-Стэфаньска ў 1949 годзе, падзяліўшы першае месца з расіянкай Бэлай Давідовіч, Адам Гарасевіч у 1955 годзе, Крысціян Цымерман у 1975 годзе і Рафал Блехач у 2005 годзе.
Традыцыйна ў фінале конкурсу піяністы выконваюць адзін з двух фартэпіянных канцэртаў Фрыдэрыка Шапэна: мі мінор або фа мінор у суправаджэнні Варшаўскага філармонічнага сімфанічнага аркестра. У гэтым годзе былі ўнесены змены, і яны таксама павінны выканаць Паланэз-фантазію, Op. 61.
ав